FANDOM


Кальцавы партал - першы спосаб траплення ў Міжзем'е. На мамент бэта 29, яго можна зламаць ў творчым рэжыме. Партал ствараецца кіданнем залатога кальца у агонь або крыніцу лавы. Пры стварэнні гэта выкліча выбух, які знішчыць бліжэйшыя блокі, таму пажадана стаяць у баку і не рабіць гэта паблізу якіх-небудзь збудаванняў.

Выкарыстанне Edit

2014-07-14 21.39.15

Каб трапіць у Міжзем'е, трэба проста стаяць у кальцы. Звярніце ўвагу, што партал з'яўляецца над зямлёй, таму трэба лесвіца або невялікая вежа з блокаў, каб трапіць партал у рэжыме выжывання.

У Міжзем'е, партал знаходзіцца ў (0,0) у Хабітаніі . Прыбыўшы ў гэты свет фантазій, вы атрымліваеце дасягненне "першыя крокі". Гульня таксама прапануе вам адкрыць і даследаваць меню, шчыты, дасягненні, і рэпутацыю (па змаўчанні націсніце кнопку "L"). Вам таксама будзе прапанавана выкарыстоўваць левую і правую клавішы са стрэлкамі, каб прасматрэць групы фракцый. Акрамя таго, вы атрымліваеце стартавы сундук, у якім захоўваюцца мяшкі розных памераў.

Кальцо прапала? Edit

Гэта спецыфічная праблема з серверам. Калі сервер запускаецца без lotrmod.jar партал можа знікнуць. Тады адміністратару сервера трэба прапісаць каманду /lotr_summon lotr.Portal. Пераканайцеся, што вы стаіце ў правільным месцы, таму што кальцо з'явіцца прама над вамі. Таксама вы можаце выкарыстоўваць /lotr_summon lotr.Portal [x] [y] [z], і кальцо з'явіцца на вашых каардынатах.